Праект «Прошча»
Прошча — месца, надзеленае надзвычайнымі здольнасьцямі. Аўтарскі праект Алеся Лася «ПРОШЧА» створаны ў 2000 г. Мэта праекту — праз гістарычнае і культурнае далучыцца да духоўных скарбаў нашае Радзімы.Чым шырэй і глыбей мы здольныя зразумець сьвет прыроды вакол нас, тым больш яна адкрывае ў нашых душах пачуцьцё вялікай гармоніі сьвету. Дакрануўшыся да багацейшай спадчыны нашага краю, пакінутай нам нашымі продкамі, мы зможам глыбей зразумець сучасны навакольны сьвет, саміх сябе і тых, хто побач з намі.