Аграсядзіба «Хутар Дудара»


"Хутар Дудара"

 

Хутар Алеся Лася, збудаваны ў 1924 г., атулены ракою Яршоўка, стаіць блізка старога Віленскага гасьцінца, вядомага з 14 ст. Месца чаруе сваёй прыгыжосьцю і чысьцінёю.Сярод хваёвых лясоў, разнастайных зёлак і расьлінаў утульна сябе адчуваюць касулі і зайцы, бабры і вавёркі, часамі заліўны луг ля ракі адведваюць дзікі, паляваць прыходзяць лісы. З рэдкіх птушак гнязьдзіцца сям’я чорнага дзятла, зрэдку залятае пара чорных буслоў, вартуе лужок Гумбаўку стары пугач. Калі я ўпершыню забачыў гэтае месца, сказаў сабе: «Гэта Прошча, і я хачу тут жыць». Праз нядоўгі час так і выйшла. Пазьней я даведаўся, што бываў тут Якуб Колас, які сябраваў з гаспадарамі хутара. А яны былі людзі няпростыя, і шмат цікавых асобаў пагасьціла ў спадарства Цішковічаў, былых гаспадароў хутара. Традыцыя гэтая працягваецца…

 

Адпачынак на аграсядзібе

Прапануецца —  знаёмства са старадаўнімі музычнымі інструментамі, лекцыя і канцэрт старадаўняй беларускай музыкі — 1 гадзіна па часе, на цягу года. ( ад 5 да 50 чалавек).

гуканьне вясны

 

 

 

 

 

 

 

 

Прадстаўленьні старажытнага лялькавага тэатра «Батлейка» на час Калядаў ( ад 25.12 па 19.01 ) ад 10 да  50 чалавек.

Выступ Батлейкі Батлейка 12.2011                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                                            Майстарклясы па вырабу народных інструментаў ( бубны, дуды, ліры карбовыя, дудкі, жалейкі ).

 

Вандроўка па рацэ Яршоўка (http://splav.by/)

Вандроўка па рацэ Яршоўка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вандроўкі на самалёце

IMG_0160 IMG_0161

09.06.2012 Тэатралізаванае вяселле у стылі retro.

538626_421218214577000_1458188316_n  481211_421226217909533_1518532020_n

 

 

 

224970_421228434575978_1134245725_n 601169_421287571236731_294500535_n

 

Фота Ю. Мазуркевіча

 

 

 

 

 

 

 

 

На сядзібе можна павучыцца мастацтву коўцы крэсіваў.

Майстарклясы для групы жадаючых не больш 10 чалавек, каштуюць па 90.000 б.р. з кожнага, абавязкова мець акуляры і пяльчаткі. Кантакт па пошце : bredzis@gmail.com

 крэсівы  крэсівы 11-14ст.

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Copyright© 2010 - 2017 Алесь Лось Усе правы абароненыя